3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Польскія сілавікі працягваюць выцясняць бежанцаў у Беларусь
Польшча вырашае праблему мігрантаў сваімі звыклымі "дэмакратычнымі" метадамі. Беларускія пагранічнікі ў першыя дні сакавіка зафіксавалі тры спробы насільнага выцяснення бежанцаў польскімі сілавікамі. 24 чалавекі афраазіяцкага выгляду перамясцілі на тэрыторыю нашай краіны з прымяненнем фізічнай сілы праз брамку для жывёл. Усе просьбы людзей аб даванні ім сховішча праігнаравалі. Гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі Еўрасаюза працягваюць маўклівую бяздзейнасць і тым самым заахвочваюць жорсткія і бесчалавечныя адносіны польскіх вартавых мяжы. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта нашай краіны, з пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана 18 спроб выцесніць іншаземцаў у Беларусь.















