3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Палякі асцерагаюцца фальсіфікацыі выбараў
Рэжым Дуды-Маравецкага рыхтуецца да парламенцкіх выбараў як умее - у стылі хваленай дэмакратыі. Нядзіўна, што мясцовыя жыхары ўжо не асабліва вераць у іх сумленнасць. Больш як 40 працэнтаў апытаных палякаў асцерагаюцца фальсіфікацыі вынікаў электаральнай кампаніі. Аб гэтым сведчаць даныя апытання Інстытута рыначных і сацдаследаванняў.
Занепакоенасць ходам электаральнай кампаніі, якая вядзецца ў Польшчы, узмацняе і той факт, што беларускага парламентарыя, які павінен быў удзельнічаць у назіранні АБСЕ за выбарамі, не ўпусцілі ў гэтую краіну. Сітуацыю пракаментавалі ў беларускім МЗС.
Прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз падкрэсліў: "Сваім аднаасобным палітызаваным рашэннем Польшча закрыла магчымасць для Беларусі паўнацэнна ўдзельнічаць у назіранні АБСЕ за выбарамі па ўсёй Еўропе. Дыскрымінуючы членаў Міжнароднай наглядальнай місіі ПА АБСЕ польскія ўлады груба парушаюць узятыя на сябе абавязацельствы па лініі АБСЕ, адсякаючы непажаданых назіральнікаў.















