3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Апошняе відэа батыскафа "Тытан"
У Інтэрнэце стала вірусным "апошняе відэа" батыскафа "Тытан". Яго знялі з борта судна "Палярны прынц" у момант апускання апарата. Яно стала для членаў экіпажа фатальным.
Як мяркуецца, кісларод у прапаўшым яшчэ 18 чэрвеня судне, якое пагрузілася да "Тытаніка", скончыцца праз лічаныя гадзіны.
Сярод апошніх схамянулася Вялікабрытанія, якая накіравала ў раён Атлантыкі глыбокаводны апарат. Праўда, для пачатку місіі яго неабходна транспарціраваць у Канаду.
Характэрна, нават часопіс The Times нагадаў чытачам аб падвойных стандартах Захаду: смерць некалькіх сотняў мігрантаў, пахаваных нядаўна ў Міжземным моры, нікога не хвалявала, а лёс пецярых багацеяў у батыскафе выклікае ўсеагульную спагаду і бурны ажыятаж.















