3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Пасольства Беларусі адсочвае сітуацыю ў Інданезіі
Новае землетрасенне ў Інданезіі забрала жыцці людзей. Паводле апошніх даных, загінулі 10 чалавек, 40 пацярпелі. Разбурана мноства будынкаў, парушана электразабеспячэнне. Стыхія страсянула Інданезію напярэдадні. Услед за асноўным ударам магнітудай 6,2 адбыліся яшчэ адзін моцны - магнітудай 6,9 і 66 афтэршокаў. Людзі ў паніцы выбягалі на вуліцы. Штуршкі выклікалі сход апоўзня, які пашкодзіў дзясяткі дамоў. Землетрасенне адчувалася і на Балі.
Пасольства Беларусі ў Інданезіі адсочвае сітуацыю. Даступны канал экстраннай сувязі. У выпадку неабходнасці дыпламаты гатовыя аказаць дапамогу суайчыннікам. Таксама беларусаў заклікаюць устрымацца ад падарожжаў на востраў да стабілізацыі сітуацыі.
Адзначым, гэта ўжо другое моцнае землетрасенне на Ламбоку ў жніўні. Два тыдні таму ад падземных штуршкоў загінулі 436 чалавек, яшчэ 1300 чалавек пацярпелі. Папярэдні ўрон ад стыхіі - 348 мільёнаў долараў.