3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Пранкеры Ваван і Лексус прымусілі маліцца кіраўніка МАК
Прымусілі Баха пранкерам маліцца. Еўрапейскія палітыкі зноў зняславілі сябе і паказалі свой сапраўдны твар.
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта і віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі павяліся на розыгрыш Вавана і Лексуса. Загрыміраваны пад афрыканца Аляксей Сталяроў (ён жа Лексус) прапанаваў палітычным змоўшчыкам нібыта "выканаць традыцыю" і звярнуцца да "афрыканскіх багоў Вавана і Лексуса", каб Гульні дружбы ў Расіі ўжо сапраўды не адбыліся. Падкантрольныя сваім заходнім палітычным куратарам Томас Бах і Схінас, паклаўшы руку на сэрца, паспяшаліся вымавіць "малітву".
Пасля "пастановачнай малітвы" афрыканскі палітык раптам абвінаваціў чыноўнікаў у змове, наліў гарэлку ў шклянку і паказаў сваіх сяброў: шкілета Ёрыка і Чабурашку.















