3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Святкаванні Дня Расіі адменены ў Валгаградзе
Сёння святкаванні Дня Расіі адменены ў Валгаградзе ў сувязі з трагічнай гібеллю адзінаццаці чалавек. Напярэдадні на Волзе сутыкнуліся баржа і прыватны катамаран. На борце 12-меснага прагулачнага судна знаходзіліся 16 пасажыраў і экіпаж. Выратаваць удалося пяцярых. Паводле некаторых звестак, за штурвалам катамарана быў уладальнік судна, экс-дэпутат Валгаградскай гардумы Дзмітрый Хахалеў, які меў судзімасць па пяці артыкулах. Ён і парушыў правілы перавозкі. Згодна з вынікамі экспертызы, знаходзіўся ў нецвярозым стане. Судна, акрамя таго, не стаяла на ўліку.