3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прэзідэнт Грузіі наклала вета на закон аб замежных агентах
У Тбілісі працягваюць устаўляць палкі ў колы парламентарыям.
Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вета на ўжо прыняты парламентам законапраект аб замежных агентах. Сваё рашэнне яна растлумачыла тым, што дакумент нібы ўяўляе сабой перашкоду на еўрапейскім шляху.
Абмеркаванне закона суправаджалі масавыя акцыі пратэсту і беспарадкі. Дайшло нават да спробы штурму парламента і ўдзелу ў маршах замежных дыпламатаў.
Раней Зурабішвілі папярэджвала, што заблакуе дакумент, як толькі ён паступіць ёй на подпіс. Тым не менш парламент можа пераадолець вета прэзідэнта, калі набярэ большасць галасоў. Для гэтага спатрэбяцца чатыры тыдні.















