3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Пры абстрэле авіябазы ў Іраку пацярпелі ваенныя ЗША
Пяцёра амерыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненні падчас атак на базу ЗША ў правінцыі Анбар у Іраку. Адзін з іх у цяжкім стане. Інфармацыю Reuters пацвердзілі ў Пентагоне.
Паведамляецца, па авіябазе выпушчаны дзве ракеты. Раней амерыканскія вайскоўцы нанеслі авіяўдар па горадзе Мусаіб у іракскай правінцыі Бабіль. Загінулі не менш як чатыры чалавекі.
Як заяўляюць амерыканскія ваенныя, цэллю атакі сталі баевікі, якія ўяўлялі пагрозу для амерыканскіх і кааліцыйных сіл. Таксама армія абароны Ізраіля зафіксавала пералёт праз мяжу "шматлікіх падазроных паветраных цэяляў"з боку Лівана. Адна з іх перахоплена сістэмай СПА.















