3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Птушыны грып у Латвіі небяспечны для людзей
Птушыны грып выяўлены ў Латвіі. Вірус, які знайшлі ў загінуўшых птушак у Даўгаўпілсе, небяспечны для чалавека.
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, вынікі экспертызы паказваюць на наяўнасць віруса птушынага грыпу ў сямі з 11 загінуўшых дзікіх птушак. Адзначаецца, што людзі рэдка заражаюцца гэтым вірусам, аднак такія выпадкі зафіксаваныя, і кожны другі смяротны.
Людзей заклікаюць не чапаць хворых або мёртвых птушак, не прыносіць птушак дахаты і не дапушчаць кантакту з імі хатніх жывёл.















