Пуцін і Трамп правялі канструктыўную і дзелавую размову па тэлефоне

Гадзіна і 25 хвілін на прамой сувязі: Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп правялі новую тэлефонную размову. Чацвёртая з пачатку 2026 года размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША на гэты раз адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку.
Памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў назваў дыялог дзелавым і вельмі канструктыўным.
Размова пачалася на сімвалічнай ноце: Уладзімір Пуцін павіншаваў Дональда Трампа з Днём незалежнасці ЗША і нагадаў пра уклад Расіі ў станаўленне амерыканскай дзяржаўнасці.
У цэнтры міжнароднага парадку дня аказалася Украіна. Пуцін азнаёміў Трампа з рэальнай карцінай на полі бою, дзе расійскія байцы наступаюць па ўсёй лініі судотыку. Трамп, у сваю чаргу, пацвердзіў гатоўнасць да хутчэйшаага спынення баявых дзеянняў і пошуку мірных рашэнняў.
Бакі ў тым ліку адзначылі важнасць захавання далейшых кантактаў і ўмовіліся зноў стэлефанавацца ў найбліжэйшы час.







