3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
СПА Расіі збілі беспілотнік у Падмаскоўі
Расійскія СПА адбілі атаку беспілотніка на Маскву. Лятальны апарат збілі ў раёне падмаскоўных Люберэц - паведаміў мэр расійскай сталіцы. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых і разбурэнняў няма. На некаторы час зачыняліся маскоўскія аэрапорты. Раней у Бранскай вобласці таксама знішчылі два ўкраінскія беспілотныя лятальныя апараты.
Пры гэтым аператары ўкраінскіх дронаў, якія атакуюць Расію, атрымліваюць інфармацыю аб радарах і СПА ад Захаду. Аб гэтым гаворыцца ў матэрыяле выдання "Эканаміст". Журналісты ўдакладняюць - толькі каля 40 % дронаў далятаюць да зоны размяшчэння цэлі.















