3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Рэжым надзвычайнай сітуацыі аб'яўлены ва Уладзівастоку з-за моцных ліўняў
Рэжым надзвычайнай сітуацыі аб'яўлены ва Уладзівастоку з-за моцных ліўняў, якія прывялі да пашкоджанняў дарог і затапленнявуліц,пішаБЕЛТА.
"Ва Уладзівастоку ў выніку цыклону, які абрынуўся 8і 9 чэрвеня іпрынёс значныя разбурэнні, уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.Рашэнне прынята на пасяджэнні гарадской камісіі па надзвычайных сітуацыях", - гаворыцца ў заяве адміністрацыі горада.
Як адзначаецца, ва Уладзівастоку моцныя дажджы пачаліся ў другой палове дня 8 чэрвеня. Паводле звестак сіноптыкаў, менш чым за суткі выпала месячная норма ападкаў, якая пабіла 30-гадовы рэкорд.
З-за ліўняў пашкоджанытратуары і дарогі, на некаторых участках сышоў грунт з касагораў. Таксама паваленынекалькі дрэў. Мясцовыя жыхары скардзіліся на працёкі дахаў у жылых дамах і сацыяльных аб'ектах. Месцамі адбываліся адключэнні электрычнасці.















