3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Рэжым КТА абвешчаны ў трох абласцях Расіі
Атакай УСУ на Курскую вобласць кіруе камандаванне штабоў НАТА. Пра гэта расказалі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл Расіі.
Знішчана вялікая колькасць варожай тэхнікі. Як піша выданне Politico, заходнія краіны, у першую чаргу Германія і ЗША, адобрылі атаку на Курскую вобласць. У трох абласцях Расіі - Курскай, Бранскай і Белгарадскай - дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Мінулай ноччу беспілотнікамі атакавана Яраслаўская вобласць, дроны збітыя на падлёце да абласнога цэнтра.
Расія апавясціла МАГАТЭ аб выяўленні на Курскай АЭС аскепкаў, меркавана ад збітых ракет. Кіраўнік арганізацыі заклікаў да максімальнай стрыманасці і заявіў, што знаходзіцца на сувязі як з расійскім, так і з украінскім бокам.















