3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Расія правядзе вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй
Расія рыхтуецца да правядзення вучэнняў з ракетнымі злучэннямі з мэтай павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл. Трэніроўкі будуць праводзіцца па даручэнні расійскага прэзідэнта.
У МЗС Расіі растлумачылі, што да такога кроку Маскву вымушаюць дзеянні Украіны і краін Захаду. Як заявілі ў ведамстве, "гэта мерапрыемства астудзіць гарачыя галовы ў заходніх сталіцах, дапаможа ўсвядоміць магчымыя катастрафічныя наступствы генеруемых імі стратэгічных рызык, утрымае іх ад уцягвання ў прамую ўзброеную канфрантацыю з Расіяй.
Прама зараз у непасрэднай блізкасці ад меж з Беларуссю і Расіяй праходзяць найбуйнейшыя вучэнні НАТА, у якіх бяруць удзел больш як 90 тысяч ваенных і тысячы адзінак узбраенняў і тэхнікі. Пры гэтым вялікая частка воінскіх падраздзяленняў рыхтуецца застацца ва ўсходніх краінах блока на пастаяннай аснове.
Акрамя таго, гучаць заявы заходніх лідараў аб гатоўнасці накіраваць свае ўзброеныя кантынгенты ва Украіну, што прывядзе да новага этапа эскалацыі канфлікту. Відавочна, што такое нарастанне напружанасці патрабуе асаблівай увагі і рэагавання.
У Дзярждэпе ЗША заявілі, што не бачаць прычын для карэкціроўкі ўласнай ядзернай пазіцыі, аднак высновы ўжо робяцца. У той жа заяве прадстаўнік Дзярждэпа пацвердзіў, што адпраўляць амерыканскіх салдат ва Украіну Вашынгтон не плануе.















