3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
З 1 сакавіка ў Германіі падаражэла камуналка
Кошт жыцця ў Германіі, што засталася без танных энерганосьбітаў, стаў яшчэ вышэйшы. З 1 сакавіка нямецкія спажыўцы будуць плаціць за камунальныя паслугі больш. Амаль 90 асноўных пастаўшчыкоў павысілі цэны на газ і электраэнергію, а з канца месяца таксама павялічыцца стаўка падатку на газ і цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне. Для сярэдняй хатняй гаспадаркі дадатковыя выдаткі за год складуць да 500 еўра.















