3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Саудаўская Аравія можа далучыцца да новага банка развіцця БРІКС
Саудаўская Аравія вядзе перамовы аб далучэнні да Новага банка развіцця БРІКС. Яна можа стаць дзявятым членам арганізацыі. Пра гэта паведамляе The Financial Times.
Уступленне краіны ў арганізацыю дазволіць умацаваць сувязі паміж членамі банка, які быў створаны найбуйнейшымі эканомікамі свету ў якасці "альтэрнатывы брэтанвудскім установам пад кіраўніцтвам Захаду".
У БРІКС уваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. Новы банк развіцця пачаў працаваць у 2015 годзе. А ў 2021-м да банка далучыліся Бангладэш, Егіпет, Эміраты і Уругвай.















