3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Сёння Дзень германскага адзінства
28 гадоў таму пяць зямель былой ГДР увайшлі ў склад Федэратыўнай рэспублікі Германія. Народ, які быў раздзелены на працягу чатырох з лішнім дзесяцігоддзяў, уз'яднаўся. Цэнтрам мерапрыемстваў сёння стане Берлін. Вечарам мэр адкрые трохдзённае святкаванне, пасля чаго ля Брадэнбургскіх варот адбудзецца канцэрт новай філармоніі. За тры дні чакаецца каля мільёна наведвальнікаў.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта ФРГ і народ Германіі з нацыянальным святам. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што нядаўні візіт Франка-Вальтара Штайнмаера ў нашу краіну, а таксама змястоўная сустрэча з ім надалі сур'ёзны імпульс далейшаму паглыбленню двухбаковага дыялогу і рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.















