3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Сёння стартаваў Нобелеўскі тыдзень
За рэвалюцыю ў галіне ракавай тэрапіі прэстыжнай прэміяй узнагародзілі Джэймса Элісана са Злучаных Штатаў Амерыкі і Тасука Хандзэ з Японіі. Навукоўцы выявілі ў імунных клетках асаблівы бялок, які дзейнічае на іх, як тормаз, і заявілі аб магчымасці гэты "тормаз" адключаць. Заўтра стане вядомы ўладальнік узнагароды па фізіцы, далей - хімія, 5-га ў Осла аб'явяць галоўнага міратворца, а 8-га ўручаць прэмію па эканоміцы. Узнагароды па літаратуры сёлета не будзе з-за сексуальнага скандалу. Муж адной з членаў Шведскай акадэміі Жан-Клод Арно прыгавораны да двух гадоў турмы за згвалтаванне.















