3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Сектар Газа выпусціў больш за 500 ракет па Ізраілі
Пасля масіраваных авіяўдараў ВПС Ізраіля па Палесціне ў адказ выпушчана больш за 500 ракет з Сектара Газа. Сродкі СПА не спраўляюцца, ёсць пападанні ў жылыя дамы.
На гэта ізраільская армія пачала аперацыю "Стук па даху". Гэта скідванне снарадаў невялікай магутнасці на шматпавярхоўкі ў Газе, каб даць зразумець аб хуткім іх "зносе" з дапамогай авіяцыі. За час апошніх абстрэлаў, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Палесціны, 25 чалавек загінулі і не менш чым 70 атрымалі раненні.















