3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Серыйнага падпальшчыка Карана дэпартуюць са Швецыі
У Швецыі, здаецца, скончылася пара беспакараных варварскіх дзеянняў у дачыненні мусульманскага свету.
Эмігрант Салван Маміка, які абмазаў Каран салам і спаліў, можа быць дэпартаваны ў яго родны Ірак. У міграцыйным упраўленні заявілі, што гэта звязана не з актывізмам. Мужчына схлусіў аб неабходнасці прадастаўлення яму прытулку, і рэальная небяспека яму не пагражала.
Зараз ілгуну і серыйнаму падпальшчыку Карана не будзе падоўжана пасаведчанне на права жыхарства. Таксама яму забароняць вяртацца ў Швецыю на працягу пяці гадоў. Калі Маміка ў найбліжэйшы час не атрымае пасведчанне на жыхарства іншай краіны - яго адправяць на радзіму. А там, паводле меркавання юрыстаў, яго чакаюць мукі і жорсткая смерць.















