3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
З Латвіі высылаюць больш за 400 пенсіянераў
У Латвіі 402 пенсіянеры з пашпартамі Расіі атрымалі лісты з патрабаваннем пакінуць краіну да 1 снежня.
Усім гэтым людзям пераваліла за 75. І ў іх дачыненні прыпынена дзеянне сацпраграм: ім перастаюць плаціць пенсіі, субсідзіраваць лекі, а таксама аплачваць медпаслугі і выклік хуткай дапамогі. Гэтыя людзі пражылі ў краіне ўсё сваё жыццё, і ехаць ім няма куды.
На абскарджанне рашэння ўлад у высылаемых ёсць месяц, але гэта патрабуе выплаты буйной дзяржпошліны і беганіны па ўстановах.
Актывісты, якія падтрымліваюць пажылых, лічаць, што няшчасных фактычна забіваюць: пакінуўшы без грошай і дапамогі, пазбаўляючы маёмасці, адпраўляючы ў невядомасць.
Латвійскія ўлады на папрокі не рэагуюць: у Еўропе ў рускіх правоў больш няма.















