3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Наймацнейшая за сто гадоў паводка ў Італіі
Паводка ў Італіі ўжо прызнана самай катастрафічнай за апошнія сто гадоў: на поўначы краіны за два тыдні выпала паўгадавая норма ападкаў. У правінцыі Эмілія-Раманья загінулі 13 чалавек, дзясяткі лічацца прапаўшымі без весткі. Затоплена больш чым 40 населеных пунктаў, у тым ліку даволі буйныя гарады. 10 тысяч чалавек прыйшлося спешна эвакуіраваць, 20 тысяч мясцовых жыхароў засталіся без даху над галавой. Знішчаны ўраджай на пяці тысячах ферм. Урад пакуль не бярэцца ацаніць матэрыяльны ўрон, але ўжо відавочна, што страты складуць не адзін мільярд еўра.















