3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Наймацнейшыя пажары ахапілі Канары
Наймацнейшыя лясныя пажары ахапілі канарскі востраў Ла-Пальма. Агонь распаўсюдзіўся на плошчы чатыры з паловай тысячы гектараў і знішчыў сама меней 12 дамоў. У тушэнні задзейнічана авіяцыя, але нават так пажар не ўдаецца ўзяць пад кантроль.
Ускладняюць сітуацыю моцны вецер і спякота. З-за агню ўлады аб'явілі эвакуацыю больш чым 4 тысяч жыхароў.















