3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сітуацыя на Блізкім Усходзе: баі становяцца ўсё больш жорсткімі
Жорсткасць баёў на Блізкім Усходзе толькі ўзрастае. ЦАХАЛ заяўляе пра ўдары Ізраіля ў адказ па аб'ектах у Сірыі і Ліване. А таксама сцвярджае, што за час канфлікту ўжо знішчылі каля 20 чалавек, якія займалі ключавыя пасады ў ХАМАС, а сама арганізацыя страчвае кантроль над паўночнай часткай Газы. Тут не суціхаюць баявыя дзеянні - ізраільскія танкі вядуць агонь у раёнах бальніц. Шпіталь "Аль-Шыфа" цалкам абясточаны. Наваколлі ўстановы трапілі пад бамбардзіроўку.
У Міністэрстве аховы здароўя Палесціны заявілі, што жыццё пацыентаў і бежанцаў, якія схаваліся там, у небяспецы. А ў СААЗ паведамілі пра страту сувязі са сваімі каардынатарамі ў гэтай медустанове. За апошнія тры дні сектар Газа пакінулі больш за 200 тыс. мірных жыхароў.
Па выніках сумеснага саміту Лігі арабскіх дзяржаў і Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва краіны-ўдзельніцы заявілі, што маюць намер ініцыяваць расследаванне ваенных злачынстваў Ізраіля, а таксама звярнуцца ў Савет Бяспекі ААН з просьбай спыніць канфлікт.















