3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Сітуацыя на Блізкім Усходзе абвостраная
Ізраіль нанёс не менш як тры ракетныя ўдары па базах "Хезбала" на тэрыторыі Сірыі, паведамляе тэлеканал "Аль Джазіра". Самалёты ЦАХАЛ зрабілі сама меней тры налёты на аб'екты недалёка ад мяжы Сірыі і Лівана - гарэў аэрапорт. Звестак наконт ахвяр і пацярпелых не паступала. Раней "Хезбала" нанесла ўдары па ізраільскіх паселішчах у Заходняй Галілеі - былі выпушчаны 60 ракет, 15 перахоплены.
Тым часам ЗША ўзмацняюць групоўку сваіх сіл у рэгіёне. На Блізкі Усход накіравана ўдарная група авіяносца "Аўраам Лінкальн", таксама туды адправяцца эсмінцы і крэйсеры, здольныя ажыццяўляць супрацьракетную абарону. Акрамя таго, дадзены загад аб разгортванні ў рэгіёне знішчальнай эскадрыллі.















