3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Сход лавін у Таджыкістане: ёсць ахвяры
15 чалавек, у тым ліку і дзеці, сталі ахвярамі сходу лавін у Таджыкістане. Інцыдэнты адбыліся ў розных рэгіёнах рэспублікі - у горадзе Харог і Ванджскім раёне Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці ахвярамі стыхіі сталі 14 жыхароў. Яшчэ адзін загінуў на аўтадарозе прылеглага да сталіцы Варзобскага раёна. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне лідару Таджыкістана. Падчас выратавальных прац з-пад снежнай масы атрымалася выцягнуць 12 чалавек, у тым ліку маленькае дзіця. Пацярпелым аказваецца меддапамога. Лавіны пашкодзілі каля 35 будынкаў і пяць гаспадарчых аб'ектаў. Цалкам разбураныя чатыры дамы.















