3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Сход лавіны ў Тыбеце забраў жыцці 28 чалавек
28 чалавек сталі ахвярамі сходу лавіны ў Тыбеце. Моцныя патокі снегу накрылі ўезды ў аўтамабільны тунэль. У выніку людзі апынуліся заблакіраваныя ўсярэдзіне транспартных сродкаў. Выратавальная аперацыя з удзелам 1300 супрацоўнікаў экстранных службаў працягвалася некалькі дзён. Так, з тунэлю ўдалося выцягнуць 53 чалавекі, пяцёра - з сур'ёзнымі калецтвамі.
Паводле даных спецыяльных службаў, лавіна магла сысці з-за моцных вятроў і павышэння тэмпературы.















