3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Сутычка за Панджшэр - працягваецца супрацьстаянне ў афганскай правінцыі
Супрацьстаянне ў афганскай правінцыі Панджшэр працягваецца. Бакі канфлікту распаўсюджваюць супярэчлівыя заявы аб уласных перамогах. Аднак напярэдадні стала вядома аб гібелі прэс-сакратара сіл супраціўлення Фахіма Дашці.
У Афганістане аднаўляюць унутраныя рэйсы
Тым часам у грамадзянскай сферы ўрад "Талібана" час не марнуе. Унутры краін аднаўляюцца пералёты. Стала вядома, што прадстаўнікі руху абавязалі жанчын, якія навучаюцца ва ўніверсітэце, насіць нікаб - галаўны ўбор, што хавае твар. У ВНУ для дзяўчат зробяць асобны ўваход.
Афганістан у чаканні новага ўрада
На палітычным фронце - чаканне новага ўрада. Яго прадставяць на гэтым тыдні. Паводле слоў талібаў, ён стане інклюзіўным і будзе прадстаўляць усё насельніцтва краіны.















