3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Смяротнае ДТЗ у Хабараўскім краі
Беларусаў сярод вахтавікоў, пацярпелых у буйным ДТЗ у Хабараўскім краі, няма. Гэта паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Расіі. Аварыя адбылася раніцай недалёка ад сяла Троіцкае Нанайскага раёна. Вадзіцель аўтобуса не справіўся з кіраваннем на павароце, машына з'ехала ў кювет і перакулілася. Загінулі 8 чалавек, яшчэ 22 пацярпелі, з іх трое ў цяжкім стане.















