3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Смяротны ўраган у Расіі - загінулі ўжо 9 чалавек
9 чалавек загінулі і больш за 70 пацярпелі з-за непагадзі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Расіі.
З учарашняга дня ў васьмі рэгіёнах моцныя ліўні і вецер, парывы дасягаюць 27-мі метраў за секунду. Амаль 100 тысяч жыхароў засталіся без святла. Пашкоджаны дахі чатырох дзясяткаў жылых дамоў, а таксама сямі сацыяльных аб'ектаў, упала звыш паўтысячы дрэў.
Страшны ўраган забраў жыццё дзяўчынкі-падлетка ў Татарстане і васьмярых турыстаў у Рэспубліцы Марыэл. Трое з іх дзеці. Непагадзь абрынулася на турыстычны лагер ля возера Яльчык. Там дрэвы ўпалі на палаткі і машыны. Ратавальнікі працягваюць працу на месцы здарэння.















