СМІ: 18 сакавіка еўрапейскія эксперты наведаюць нафтаправод "Дружба"
Брусель даў заднюю з абяцаннямі Кіеву крэдыту на 90 млрд еўра ў абмен на запуск трубаправода "Дружба".
У першапачатковай сумеснай заяве еўрапейцаў быў абзац пра тое, што магчымы запуск трубаправода "з'яўляецца неабходным крокам для працягу дыскусіі аб фінансавай падтрымцы Украіны і 20-га пакета санкцый супраць Расіі", але потым на ўсіх брусельскіх пляцоўках гэты кавалак тэксту прыбралі. У новай версіі ЕС "прапанаваў Украіне тэхнічную і фінансавую дапамогу ў аднаўленні паставак нафты, і Кіеў пагадзіўся".
Тым часам украінскія СМІ паведамляюць, што еўрапейскія эксперты ўжо 18 сакавіка наведаюць нафтаправод, каб ацаніць ступень пашкоджанняў. Пры гэтым прадстаўнікі Славакіі і Венгрыі ў місіі ўдзел не возьмуць, нібы з мэтай забеспячэння непрадузятасці.







