3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Савет Бяспекі ААН сабраўся ў сувязі з катастрофай на Кахоўскай ГЭС
Мінулай ноччу адбылося пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, прысвечанае катастрофе на Кахоўскай ГЭС. Савет бяспекі быў скліканы па ініцыятыве Расіі з мэтай дабіцца максімальна поўнага, бесстаронняга, аператыўнага расследавання.
Расійскі прадстаўнік Васіль Нябензя адзначыў, што яшчэ да высвятлення ўсіх дэталяў інцыдэнту пачалася кампанія па дыскрэдытацыі Масквы як адзінай віноўніы гэтага інцыдэнту. Пры гэтым аўтар маштабнага тэракту не выклікае сумненняў.
Ускосным пацверджаннем зацікаўленасці Украіны ў ажыццяўленні тэракту можна лічыць публікацыю ў "Вашынгтон пост". Яшчэ паўгода таму ў інтэрв'ю гэтай газеце ўкраінскі генерал Андрэй Кавальчук заяўляў, што ВСУ правяралі магчымасць падрыву ГЭС абстрэламі іх HIMARS. Методыку знішчэння станцыі ўдалося адпрацаваць і прымяніць яе былі гатовыя ў любы момант.
Амерыканскі публіцыст Такер Карлсан на падставе гэтых жа даных робіць адназначную выснову: арганізатары дыверсіі - украінцы. На думку Карлсана, гэта даказваецца тым, што тактычныя ваенныя выгады ад гэтай катастрофы атрымалі менавіта яны.
З'явіліся кадры, якія захавалі першыя хвіліны пасля абстрэлу дамбы: на іх бачныя трапленні і прарыў вады. Тэхнічныя і ваенныя эксперты пакуль не каментуюць гэтае відэа. Вядома, што нейкія эксклюзіўныя даныя аб вінаватых дыверсіі павінны былі паведаміць Джо Байдэну. Амерыканскі прэзідэнт, як меркавалася, яшчэ ў аўторак збіраўся выступіць з заявай на гэтую тэму, але пакуль Белы дом маўчыць.
Тым часам вада з Кахоўскага вадасховішча працягвае сыходзіць, сёння каля поўдня чакаецца пік затаплення размешчаных ніжэй па цячэнні населеных пунктаў. Аб маштабе наступстваў гэтай тэхнагеннай катастрофы можна будзе меркаваць, калі вада цалкам сыдзе, аднак, акрамя матэрыяльнага ўрону відавочны каласальныя экалагічныя страты, нанесеныя рэгіёну.















