3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Спад прамысловай вытворчасці зафіксаваны ў Эстоніі
У Эстоніі фіксуюць спад прамысловай вытворчасці - у чэрвені агульны аб'ём знізіўся на 3 працэнты. Такія даныя публікуе эстонскі Дэпартамент статыстыкі.
Дрэваапрацоўка скарацілася амаль на 4 працэнты, вытворчасць вырабаў з металу - больш як на 2, электраабсталявання - больш чым на 7 працэнтаў. Асабліва моцнае падзенне вытворчасці ў горназдабыўной прамысловасці - на 19 працэнтаў.
Спад у эканоміцы прыбалтыйскай рэспублікі назіраецца з сярэдзіны 2022 года, пасля пачатку ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расіі, а прамысловая вытворчасць у краіне падае ўжо некалькі месяцаў запар.















