3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Амаль праз паўстагоддзя Расія запусціла місію на Месяц
У Расіі дадзены старт месячнай місіі. Аўтаматычная станцыя "Месяц-25" адправілася на Паўднёвы полюс спадарожніка Зямлі. Запуск быў зроблены з касмадрома Усходні. На гэты момант станцыя выведзена на траекторыю пералёту да цэлі. Яе выхад на калямесячную кругавую арбіту павінен адбыцца 16 жніўня, а пасадка на паверхню спадарожніка Зямлі - 21 жніўня. "Месяц-25" будзе весці навуковыя даследаванні каля года. Асноўнай задачай місіі стане адпрацоўка тэхналогіі мяккай пасадкі і разведка рэсурсаў. Гэта першая месячная місіі ў гісторыі сучаснай Расіі. Папярэдняя станцыя - савецкая "Месяц-24" - была запушчаная ў 1976 годзе.















