3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Сярод абломкаў "Тытаніка" знойдзены ўнікальныя каралі
Сярод абломкаў "Тытаніка" знайшлі ўпрыгажэнне з зубам дагістарычнай акулы. Незвычайныя каралі знайшлі зусім нядаўна падчас поўнага сканіравання лайнера. Даследчыкі разгледзелі на борце зуб найбуйнейшай у гісторыі планеты акулы мегаладона: ён быў упрыгожаны золатам і разьбой. Аднак з-за пагаднення паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, якое забараняе даставаць артэфакты з затанулага карабля, каралі не сталі паднімаць са дна. Адзінае выйсце - знайсці спадчынніка, якому можа належыць упрыгажэнне.















