3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Тэрмін прэзідэнцтва Зяленскага заканчваецца 20 мая
20 мая Уладзімір Зяленскі перастае быць законна абраным прэзідэнтам Украіны. Стырно ўлады ён павінен перадаць свайму пераемніку, якога трэба было выбраць да 31 сакавіка.
Пакуль не зразумела, якія наступствы будзе мець страта палітыкам легітымнасці. Канстытуцыйны суд Украіны тэарэтычна можа прызнаць Зяленскага законным лідарам, але запыт на гэты конт у вышэйшую судовую інстанцыю не падаваўся.
Праблема страты прэзідэнтам легітымнасці турбуе і заходнія выданні - там публікуюцца матэрыялы, якія спрабуюць апраўдаць адмову афіцыйнага Кіева ад правядзення выбараў, але не асабліва пераканаўча. "Пратэрмінаваны прэзідэнт" не зможа заключыць надзейны мір (нават калі такая магчымасць з'явіцца) без сваёй легітымнасці.















