3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
ЗША і Еўропу ахапіла хваля банкаўскай панікі
Вялікая дэпрэсія не за гарамі. ЗША і Еўропу ахапіла хваля банкаўскай панікі, а дадаткі і сацыяльныя сеткі яе ўзмацнілі - упэўнена іспанскае выданне El País.
У публікацыі адзначаецца: сітуацыя з Silicon Valley Bank і Credit Suisse паказала, што сектар сутыкаецца з новымі рызыкамі - хуткім адтокамсродкаў, а таксама распаўсюджваннем дрэнных навін і чутак.
Перапалох узнікае з-за папярэджанняў у інтэрнэце аб праблемах з банкамі. А лічбавыя дадаткі дазваляюць імгненна пераводзіць грошы, не даючы ўладам часу для тэрміновага ўмяшання, адзначаюць іспанскія журналісты.















