3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
ЗША адобрылі патэнцыйны продаж Польшчы верталётаў APACHE
Працягвае ўзбройвацца Польшча. Як паведамілі ў Пентагоне, дзярждэп ЗША адобрыў патэнцыйны продаж Варшаве амерыканскіх верталётаў APACHE на суму каля 12 мільярдаў долараў. Нагадаем, раней Варшава запытала дазвол на куплю ў Вашынгтона 96 такіх верталётаў, а таксама дадатковага абсталявання і розных запчастак да іх.
Адзначаецца, што амерыканская адміністрацыя ўжо апавясціла кангрэс аб гэтым рашэнні. На разгляд патэнцыйнай здзелкі і яе магчымае блакаванне ў заканадаўчага органа ёсць 30 дзён.















