3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
ЗША абверглі фэйк брытанскай прэсы
Адміністрацыя ЗША не пацвердзіла інфармацыю аб перакідванні Расіяй гіпергукавой зброі ў Беларусь. Гэта паведаміў каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Савеце нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі. Брытанскія журналісты раней апублікавалі здымак аэрадрома ў Мачулішчах. Сцвярджалася, што там базіруюцца два самалёты МіГ-31К, а побач з імі брытанскія разведчыкі нібы разгледзелі кантэйнер, дзе, як яны лічаць, захоўваюцца ракеты. Аднак Кірбі гэты факт не пацвердзіў, а таксама дадаў, што ў Вашынгтоне не бачаць зацікаўленасці з боку Мінска ў далучэнні да баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.















