3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
ЗША спрабуюць размясціць ядзерную зброю на Карэйскім паўвостраве
ЗША зноў спрабуюць размясціць ядзерную зброю на Карэйскім паўвостраве. Аб гэтым на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН заявіў пастаянны прадстаўнік КНДР. Ён падкрэсліў, што ЗША адправілі ў Паўднёвую Карэю атамную падлодку. Дабавіў, што Вашынгтон вядзе "вельмі правакацыйную" разведвальную дзейнасць. Нагадаем, раней Паўночнакарэйскае цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва паведамляла, што на першым пасяджэнні ядзернай кансультатыўнай групы ЗША і Паўднёвая Карэя хочуць "адкрыта абмеркаваць пытанне аб прымяненні ядзернай зброі" супраць КНДР. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, пасяджэнне павінна прайсці 18 ліпеня.