3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Стала вядомай прычына чыгуначнай катастрофы ў Індыі
Прычынай чыгуначнай катастрофы ў штаце Адзіша на ўсходзе Індыі, што адбылася 2 чэрвеня ў раёне горада Баласор і забрала больш за 280 жыццяў, стала змяненне ў сістэме электроннайблакіроўкі. Гэта заявіў міністр чыгунак, камунікацый, электронікі і інфармацыйных тэхналогій краіны АшвініВайшнаў,паведамляеТАСС.
"Упаўнаважаны па бяспецы на чыгунках расследаваў справу і няхай справаздача аб гэтым будзе абнародавана. Але мы высветлілі прычыну інцыдэнту і вінаватыхасоб. Адбылося гэта з-за змяненняў электроннайблакіроўцы", - прыводзіць словы міністра інфармацыйнае агенцтва ANI. Кіраўнік ведамства не ўдакладніў, чаму адбыліся змяненні ў электроннай блакіроўцы, што ўваходзіць у сістэму бяспекі руху, і хто нясе за гэта адказнасць.















