3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Кошт газу ў Еўропе паставіў чарговы рэкорд
Цана на газ у Еўропе ўшчыльную наблізілася да адзнакі 710 долараў за тысячу кубаметраў. Толькі за сённяшні дзень агульны рост кошту падняўся на 2,5 %. Галоўная прычына - нізкія запасы паліва ў мясцовых газасховішчах з-за халоднай зімы год таму і цяперашняга гарачага лета. Адбіваецца і нежаданне Газпрама вельмі павялічваць запампоўку газу ў сховішчы або павялічваць продажы напярэдадні запуску "Паўночнага патоку 2". Дарэчы, яго будаўніцтва завершана. Першыя кубаметры па газаправодзе будуць накіраваныя ў Еўропу 1 кастрычніка. Пакуль жа перадумоў для паніжэння цэн няма - гавораць эксперты.















