3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Сутыкненні мітынгоўцаў з паліцыяй працягваюцца ў Ерэване
Мінулай ноччу ў Ерэване прадоўжыліся сутыкненні мітынгоўцаў з паліцыяй. Вечарам праціўнікі прэм'ера Пашыняна сабраліся на цэнтральнай плошчы армянскай сталіцы, каб выказаць сваю нязгоду з капітуляцыяй у Карабаху. Супрацьстаянне вылілася ў жорсткія сутыкненні з вартавымі парадку. Затрымана 46 чалавек.
Армянская апазіцыя аб'явіла аб пачатку кругласутачных акцый пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Пашыняна. У сваю чаргу на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў парламенце армянскі прэм’ер заявіў, што сыходзіць не збіраецца.
Між тым напярэдадні адбыліся перамовы паміж азербайджанскім бокам і прадстаўнікамі Карабаха: бакі не раскрывалі падрабязнасці, але, наколькі можна меркаваць, афіцыйнаму Сцепанакерту прапанавана капітуляваць без усякіх папярэдніх умоў.















