3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Стой, хто ідзе? У "адзінай" Еўропе адраджаюць пагранкантроль
Польскі прэм'ер-міністр Маравецкі заявіў, што на мяжы краіны са Славакіяй з'явяцца кантрольна-прапускныя пункты. Іх задача - не дапусціць пранікнення нелегальных мігрантаў з Захаду. У прыватнасці, палякі асцерагаюцца прыбыцця бежанцаў з Лампедузы. Там апошнія тыдні высадзіліся больш за 10 тыс. выхадцаў з Афрыкі.
Дзеянні афіцыйнай Варшавы з'яўляюцца часткай агульнаеўрапейскага трэнду - адзіная шэнгенская прастора пачынае імкліва фрагментавацца. Пра магчымасць адкрыцця КПП на польскай мяжы заяўляюць немцы. Германію турбуе паток нелегалаў, што бяжыць з усходу. Францыя мае намер аднавіць кантроль на італьянскай мяжы, у Парыжы ўстрывожаны ростам нелегальнай міграцыі, якую Рым не здольны ўзяць пад кантроль.
Пакуль усё гэта кваліфікуецца як экстранныя і кароткатэрміновыя меры, аднак няма нічога больш пастаяннага, чым часовае. Акрамя таго, з-за карупцыйнага скандалу з дазволамі на ўезд, у эпіцэнтры якога апынулася афіцыйная Варшава, у Еўропе ўжо загаварылі пра магчымасць усталявання візавага рэжыму і для грамадзян Польшчы.















