3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Страляніна ў ЗША - загінулі 10 чалавек
Урачыстасць гвалту: на вуліцах ЗША зноў раздаліся стрэлы. Чарговае свята скончылася трагедыяй. Невядомы адкрыў агонь у Мантэрэй-Парку недалёка ад Лос-Анджэлеса. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 10 чалавек, яшчэ 9 параненыя. У момант здарэння людзі святкавалі кітайскі Новы год. Першапачаткова ўспрынялі стрэлы за феерверкі. Злачынца паспеў уцячы і ўсё яшчэ знаходзіцца на волі.
ЗША застаюцца ў лідарах па колькасці масавых расстрэлаў. З пачатку года там зафіксавана ўжо больш як 30 падобных інцыдэнтаў.















