3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Тайфун "Джэбі" прайшоўся па Японіі
У Японіі ў выніку магутнага тайфуну "Джэбі" загінулі тры чалавекі, 150 пацярпелі. Гэтыя звесткі, падкрэсліваюць мясцовыя СМІ, не з'яўляюцца канчатковымі. Некалькі аэрапортаў цалкам спынілі сваю працу, адну з паветраных гаваняў - Кансай у Осацы - затапіла. Авіякампаніі адмянілі сотні рэйсаў. Часткова або цалкам спынены рух цягнікоў, ёсць перабоі электразабеспячэння і сувязі, паступаюць паведамленні аб сарваных дахах і выдраных дрэвах. Моцны дождж прывёў да апоўзняў і паводак.
Праз удар стыхіі каля мільёна жыхароў Японіі атрымалі рэкамендацыю эвакуіравацца. "Джэбі", паводле ацэнак экспертаў, стаў самым магутным тайфунам у Краіне ўзыходзячага сонца за апошнюю чвэрць стагоддзя. Уначы ён прыйдзе на ўсход і паўночны ўсход Прыморскага краю Расіі.















