Трамп больш не бачыць сэнсу ў перамовах з Іранам

Спыненне агню паміж ЗША і Іранам больш не дзейнічае, а ў перамовах няма сэнсу. Гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Амерыканскі лідар сказаў, што не будзе забараняць дыпламатам весці іх, але карысці ў гэтым ён не бачыць.
Раней бакі зноў абмяняліся ўдарамі па аб'ектах адзін аднаго. Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША аб'явіла аб нанясенні ўдараў па больш чым 80 цэлях на тэрыторыі Ірана. Пентагон сцвярджае, што аперацыя праведзена дзеля ліквідацыі іранскіх комплексаў СПА, радараў і 60 баявых катараў, якія нібы атакавалі раней камерцыйныя судны ў Армузскім праліве. Таксама Вашынгтон адклікаў ліцэнзію на продаж іранскай нафты.
У сваю чаргу Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў аб нанясенні ўдараў па 85 ваенных аб'ектам ЗША у Бахрэйне і Кувейце.







