3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Трамп 3 жніўня паўстане перад судом
Дональд Трамп 3 жніўня паўстане перад судом, які вызначыць экс-прэзідэнту меру стрымання па ўзбуджаных крымінальных справах. Хутчэй за ўсё, Трампу прапануюць унесці заклад і адпусцяць на ўсе чатыры бакі.
Аднак суд можа адвесіць Дональду Трампу яшчэ 55 гадоў турмы ў дадатак да 120, якія яму свецяць па дзвюх іншых крымінальных справах. Зараз экс-прэзідэнта вінавацяць не толькі ў тым, што ён няправільна захоўваў сакрэтныя дакументы і меў дачыненне да бунту 6 студзеня 2021 года. Трамп таксама нібыта ўвёў дзяржструктуры ў зман, абвінавачваючы сапернікаў у фальсіфікацыі выбараў і патрабуючы пераліку галасоў.















