3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Італіі аўтобус упаў з моста і загарэўся: ёсць ахвяры
Страшная аўтамабільная аварыя ў Італіі. У прыгарадзе Венецыі з дарожнай развязкі ўпаў аўтобус з турыстамі. Пры падзенні машына зачапіла электраправады і загарэлася. На месцы загінуў 21 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Паўтара дзясятка паранены. Стан многіх вельмі цяжкі. Паведамляецца, што сярод ахвяр трагедыі ёсць і замежныя турысты. У Венецыі аб'яўлена рэгіянальная жалоба. Выратавальныя работы на месцы катастрофы працягваюцца.















