3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
ЦАХАЛ адклаў наземную аперацыю ў сектары Газа
Шматкроць анансаваная ізраільскімі СМІ наземная аперацыя ЦАХАЛ у Газе пакуль так і не пачалася. Жыхарам поўначы сектара Газа быў дадзены час да 22 гадзін на тое, каб выехаць на поўдзень рэгіёна.
Па некаторых даных, да мільёна чалавек ужо пакінулі свае дамы. Па калонах бежанцаў было нанесена як мінімум два ракетныя удары - ахвярамі аднаго, паводле даных міжнародных гуманітарных арганізацый, сталі 70 чалавек. Магчыма, бомбавых атак на тых, хто выязджаў у паўднёвым кірунку па ўзгодненых маршрутах, было больш.
Прадстаўнікі найбуйнейшай бальніцы Газы з'язджаць адмовіліся: паводле словаў урачоў, любое перамяшчэнне пагражае іх пацыентам смерцю. Як бы то ні было, падраздзяленні ЦАХАЛ у сектар Газа не ўвайшлі. СМІ паведамляюць, што прычынай гэтаму стаў моцны дождж, які парушыў планы вайскоўцаў. Сапраўды, напярэдадні з-за ліўня апынуліся падтопленымі некалькі ізраільскіх гарадоў.
Паступаюць і паведамленні, што прычынай адмовы ад уварвання стала не надвор'е, а рознагалоссі ў ізраільскім кіраўніцтве: баі ў жылой забудове абяцаюць ізраільскай арміі каласальныя страты. Разам з тым, абстрэлы Газы не спыняюцца, па падліках палесцінскіх улад, ахвярамі атак сталі 2 тысячы 300 чалавек, з якіх 700 - дзеці. Напярэдадні Ізраіль таксама нанёс некалькі ўдараў па міжнародных аэрапортах Сірыі. Загінуўшых з боку Ізраіля больш як 1 300.















